Алена Талкачова

журналістка TUT.BY

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 20 ліпеня 1989

Дата затрымання: 18 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Марціна Мунц, дэпутатка Швейцарскай нацыянальнай рады

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Алена Валер'еўна Талкачова — журналістка TUT.BY.

Пачала працу ў TUT.BY у 2014 годзе. Спачатку яна была журналістам раздзелу "Будаўніцтва і нерухомасць", а праз пару гадоў перайшла ў раздзел "Грошы і ўлада". Калегі кажуць пра яе як пра дзяўчыну, якая ўмее задаваць прадстаўнікам улады вострыя пытанні.

"Калі хтосьці з калегаў апыняўся ў РУУС або ІЧУ, яна першай збірала рэчы для перадачы, ехала да будынка і старалася дапамагчы", — кажуць калегі. Журналістка любіць хадзіць на фітнэс, бегае і кіруе яхтамі. А яшчэ паўгода таму яна завяла сабаку па мянушцы Тоні Старк.

Алена была затрыманая 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, пачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).

Алене змянілі меру стрымання і, пасля 14 месяцаў зняволення, 18 ліпеня 2022 г. выпусцілі з СІЗА-1 пад падпіску аб неразгалошванні.

У кастрычніку 2022 г. КДБ уключыў Алену ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

9 студзеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч.

Алена Талкачова, Вольга Лойка і Кацярына Ткачэнка не з'явіліся на судовы працэс, бо з'ехалі за мяжу. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, крымінальная справа ў дачыненні да іх вылучана ў асобную судовую вытворчасць. Яны абвешчаныя ў вышук.

За паручальніцтва журналістак TUT.BY, якія з'ехалі з краіны, заклад заплацяць чыноўнік, бізнэсовец і дэпутат

Мінскі гарадскі суд 10 красавіка разглядае не зусім звычайныя справы, звязаныя з супрацоўніцамі партала Tut.by Аленай Талкачовай і Вольгай Лойка. Справы тычацца паручальніцтва вядомага чыноўніка, бізнэсоўца і палітыка для вызвалення журналістак з-пад варты. Алена Талкачова і Вольга Лойка пакінулі Беларусь і былі абвешчаныя ў міжнародны вышук, а падпісанты гэтых паручальніцтваў мусяць кампенсаваць дзяржаве суму абгаворанага закладу.

Па 12 гадоў калоніі: абвешчаны прысуд па "справе TUT.BY"

Увечары 16 сакавіка па БТ паказалі "расследаванне" пра працу TUT.ВY. Прапагандыстка Ксенія Лебедзева хацела распавесці гледачам, у чым вінаватыя супрацоўніцы парталу. Але, у сутнасці, іх абвінавацілі ў тым, што ў 2013-2014 гг. журналісты асвятлялі падзеі ва Украіне падчас Майдану, у 2010 годзе пісалі пра паслявыбарчыя акцыі пратэстаў у Беларусі, пра дэвальвацыі ў краіне, а таксама пра рэпрэсіі супраць мірных беларускіх пратэстоўцаў у 2020 годзе. Але сутнасць выстаўленых абвінавачванняў Золатавай і Чэкінай невядомая.

Сёння ў закрытым рэжыме пачынаецца суд па "справе TUT.ВY"

Цяпер пад вартай утрымліваюцца былая галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы раней змянілі меру стрымання. "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць супрацоўніц парталу TUT.BY, і што цяпер вядома па справе.

Чым адметныя журналісткі TUT.BY Вольга Лойка і Алена Талкачова, якіх затрымаў ДФР

Алена Талкачова — выпускніца Інстытута журналістыкі БДУ. Працавала ў "Камсамольскай праўдзе", на TUT.BY — з 2014 года. Спачатку пісала пра нерухомасць, а пасля перайшла ў раздзел "Грошы і ўлада".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»