Вадзім Баранаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 сакавіка 1995

Дата затрымання: 1 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Царук Руслан

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Вадзім Міхайлавіч Баранаў — жыхар Мазыра, які быў затрыманы 8 ліпеня 2022 года па вяртанні з Польшчы. Яго затрымалі ў доме ў маці супрацоўнікі ГУБАЗіК. Прычынай стала тое, што ён нібыта ў 2020 годзе хадзіў на мітынгі, а ў 2022 фатаграфаваў ваенную тэхніку і здымкі дасылаў у Telegram-каналы.

Пры затрыманні яго збілі і пашкодзілі дакументы — пашпарт, працоўную кніжку і пасведчанне кіроўцы (што перашкодзіла вяртанню за мяжу). Пасля аднаўлення дакументаў, у дзень, калі атрымаў новую польскую візу, ён пайшоў у РАУС, каб спытаць пра свой выняты міліцыяй айфон. Там яго зноў затрымалі і склалі 6 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

Затым на яго распачалі крымінальную справу. У віну Вадзіму ставілі садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Згодна з версіяй абвінавачання, Вадзім Баранаў «меў намер на садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і 26.02.2022 г здымаў на відэа перамяшчэнне ваенізаваных падраздзяленняў неўстаноўленай дзяржавы для перадачы дадзеных у Telegram-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, чым аказаў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тым самым здзейсніў злачынства па ч. 1, арт. 361-4, а таксама неаднаразова перадаваў звесткі аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі ў красавіку 2022 г., тым самым здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 2 арт. 361-4».

12 студзеня 2023 года Вадзіму прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Дзе ён цяпер адбывае пакаранне - высвятляецца. 

24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў жыхар Мазыра за перасыланне відэа з расейскімі вайскоўцамі ў Telegram-каналы

12 студзеня 2023 года стаў вядомы прысуд жыхару Мазыра Вадзіму Баранаву, якога абвінавачвалі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за тое, што ён зняў відэа расейскай вайсковай тэхнікі падчас нападу Расеі на Украіну з боку Беларусі і хацеў пераслаць некаторым Telegram-каналам.

Жыхара Мазыра затрымалі пасля вяртання з Польшчы і абвінавацілі ў пагрозе гвалтам Лукашэнку

Вадзіма Баранава, які вярнуўся з Польшчы, затрымалі і адправілі ў Гомельскі СІЗА. На яго завялі крымінальную справу – паводле інфармацыі праваабаронцаў з «Палескай вясны», хлопца абвінавачваюць у «пагрозе гвалтам Лукашэнку». Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»