Ульяна Яковіч

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 верасня 1996

Дата затрымання: 10 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя, Буднік Наталля

Справы: Пратэсты Мінск

Яковіч Ульяна Вадзімаўна асуджана судом Цэнтральнага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 7 і 10 ліпеня 2023 года справу разгледзела суддзя Вікторыя Шабуня. Разам з ёй у гэты дзень асудзілі Ліцкевіча Аляксандра Уладзіміравіча. Ульяне прысудзілі 2,5 гады "хатняй хіміі"

20 кастрычніка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 4 снежня 2024 г. у судзе Ляхавіцкага раёна. Суддзя Наталля Буднік.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»