Аляксандр Ліцкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 сакавіка 1997
Дата затрымання: 7 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 18 траўня 2024
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Уладзіміравіч Ліцкевіч асуджаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) да пазбаўлення волі ў калоніі. Утрымліваўся ў турме № 4.
Суд над палітвязнем адбыўся 10 ліпеня 2023 году ў судзе Цэнтральнага раёну. Прысуд агучыла Вікторыя Шабуня. Апеляцыя па справе адбылася 22 верасня 2023 году. Аляксандру прысудзілі 1 год у калоніі агульнага рэжыма.
20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Аляксандра ў "спіс экстрэмістаў".
18 траўня 2024 г. выйшаў на волю.