Уладзіслаў Тамашэвіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 12 кастрычніка 2001

Дата затрымання: 7 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год і 5 дзён

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 22 чэрвеня 2022

Суддзя: Дубовік Вольга

Пракурор: Жук Юлія

Уладзіслаў Часлававіч Тамашэвіч — жыхар Маладзечанскага раёна, затрыманы 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу), да суда ўтрымліваўся ў следчай турме №8 у Жодзіне.

Уладзіслава вінавацілі ў тым, што ён разам з Аляксеем Чашуном падпаліў дзяржаўны сцяг, размешчаны каля адной з крамаў у сяле Краснае Маладзечанскага раёна. 

29 лістапада 2021 суд вынес рашэнне: 1 год і 5 дзён зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму, хаця вядома, што пракурор прасіў аб больш мяккім пакаранні.

У канцы снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Уладзіслава з СТ №8 у Турму №4, а ў красавіку 2022 года — у бабруйскую калонію №2.

Уладзіслаў цалкам адбыў тэрмін і 22 чэрвеня 2022 г. вызваліўся з ПК № 2.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»