Аляксей Чашун
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1997
Дата затрымання: 7 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 чэрвеня 2022
Суддзя: Дубовік Вольга
Пракурор: Жук Юлія
Аляксей Рыгоравіч Чашун — жыхар Маладзечанскага раёна, затрыманы 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу), да суда ўтрымліваўся ў следчай турме №8 у Жодзіне.
Аляксея вінавацілі ў тым, што ён разам з Уладзіславам Тамашэвічам падпаліў дзяржаўны сцяг, размешчаны каля адной з крамаў у сяле Краснае Маладзечанскага раёна.
29 лістапада 2021 суддзя Вольга Дубовік вынесла рашэнне: 1 год зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму, хаця вядома, што пракурор прасіў аб больш мяккім пакаранні.
На пачатку студзеня 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксея з СТ №8 у Турму №4.
Аляксей цалкам адбыў пакаранне і 17 чэрвеня 2022 г. выйшаў на волю.