Уладзіслаў Багамольнікаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 сакавіка 1980

Дата затрымання: 31 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Дата вызвалення: 19 снежня 2022

Уладзіслаў Багамольнікаў

Уладзіслаў Уладзіміравіч Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, праваслаўны святар. У 2020 годзе ён праводзіў службу на "Плошчы Перамен" па Раману Бандарэнку, таксама Багамольнікаў абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка

Святар быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 31 жніўня 2022 г. і правёў на Акрэсціна сем адміністрацыйных арыштаў запар (больш за 100 сутак). Вядома, што за кратамі Уладзіслаў трымаў галадоўку і перахварэў на кавід.

9 снежня стала вядома, што Уладзіславу інкрымінавалі арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

19 снежня 2022 г. палітзняволенага святара адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»