Уладзімір Фішман
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 красавіка 1987
Дата затрымання: 4 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хаткевіч Яўген
Месца зняволення: ПК № 17
Групы: Дзеячы культуры
Уладзімір Валер'евіч Фішман — інжынер, цікавіцца гарадской забудовай і архітэктурай каля 20 год. Ён стварыў унікальную базу з тысячамі фатаграфій розных будынкаў у Беларусі і за яе межамі — photobuildings.com. Уладзіміра затрымалі на пачатку траўня 2023 года.
У відэа, якое паказалі на АНТ, Уладзімір распавядае, што нібыта зарэгістраваўся ў чаце плана "Перамога", а ў лістападзе 2022 года з ім нібыта звязаўся Аляксандр Азараў. У кадры відэа на дзяржаўнай тэлевізіі паказалі скрын перапіскі Фішмана ў вайберы з невядомым карыстальнікам. Ён паказаў неназванаму суразмоўцу спадарожнікавы здымак 1984 году, які зрабіў амерыканскі касмічны апарат і які быў у свабодным доступе ў інтэрнэце. На відэа сцвярджаюць, што Фішман зарэгістраваўся ў чат-боце ByPol, які аказаўся фальшывым, створаным сілавікамі.
Вядома, што Уладзіміру прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 361-1 ч. 3 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
21 снежня 2023 г. адбылося пасяджэнне ў Мінскім гарадскім судзе, суддзёй прызначылі Яўгена Хаткевіча. Вядома толькі, што Уладзіміру прызначылі пазбаўленне волі 5 студзеня 2024 г. Пасля СІЗА № 1 ён утрымліваўся ў турме № 4.
На 27 лютага 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Уладзіміра ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч.
22 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 17.