Уладзімір Дальшоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 жніўня 1990
Дата затрымання: 14 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емяльянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзімір Алегавіч Дальшоў быў затрыманы 14 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Уладзімір паехаў сустракаць жонку Санту Франчук пасля яе адміністрацыйнага арышту ў Жодзіне. Яму паведамілі, што яму самому трэба падысці на гутарку, дзе ён і быў затрыманы за фатаграфіі з мітынгаў, якія знайшлі ў яго жонкі ў тэлефоне.
21 ліпеня 2022 г. у судзе Савецкага раёна адбыўся разгляд справы Уладзіміра Дальшова і Санты Франчук. Суддзя Емяльянчанка асудзіла іх да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ на тры гады кожнага. Палітзняволеныя муж і жонка былі вызваленыя пасля чатырох месяцаў у СІЗА-1.