Санта Франчук
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 20 красавіка 1992
Дата затрымання: 20 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емяльянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Санта Віктараўна Франчук была затрымана 27 лютага 2022 года за фота бюлетэню на выбарчым участку. Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшла, яе перазатрымалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак), бо знайшлі ў тэлефоне яе фотаздымкі з акцый пратэсту 2020 года. За гэтыя ж фотаздымкі быў затрыманы і яе муж.
21 ліпеня 2022 г. у судзе Савецкага раёна адбыўся разгляд справы Санты Франчук і Уладзіміра Дальшова. Суддзя Емяльянчанка асудзіла іх да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ на тры гады кожнага. Палітзняволеныя муж і жонка былі вызваленыя пасля чатырох месяцаў у СІЗА-1.