Таццяна Пархоменка
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Справы: Пратэсты Мінск
6 траўня 2022 года ў судзе Фрунзенскага раёна быў вынесены прысуд ажно чатыром фігурантам палітычна матываванай крымінальнай справы. Таццяну Пархоменка, Яну Савіцкую, а таксама палітвязняў Іллю Валенціновіча і Мікіту Валенціновіча абвінавачвалі паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
У выніку кожнаму з іх прысудзілі па тры гады «хатняй хіміі».