Ілля Валенціновіч
Былы палітвязень
Дата затрымання: 20 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Чыж Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Ілля Паўлавіч Валенціновіч (1992 г. н.) быў затрыманы 20 студзеня 2022 года. Спачатку яго асудзілі да арышту па адміністрацыйнай справе, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай — аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Яму было прад'яўлена абвінавачванне, хлопца перавялі ў СІЗА-1.
6 траўня 2022 г. быў вынесены прысуд: Ілля быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").