Мікіта Валенціновіч

Былы палітвязень

Дата затрымання: 20 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Чыж Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Мікіта Паўлавіч Валенціновіч (1991 г. н.) быў затрыманы 20 студзеня 2022 года. Спачатку яго асудзілі да арышту па адміністрацыйнай справе, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай — аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Яму прад'явілі абвінавачванне, хлопца перавялі ў СІЗА-1.

6 траўня 2022 г. быў вынесены прысуд: Мікіта быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»