Таццяна Палонская

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 8 студзеня 1990

Дата затрымання: 14 лютага 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Справы: Пратэсты Мінск

Таццяна Леанідаўна Палонская была затрымана разам з мужам Іллём Уладзіміравічам Палонскім у лютым 2024 года падчас масавых затрыманняў і ператрусаў у архітэктараў.

Была асуджаная ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 27 і 28 чэрвеня 2024 года справу разгледзела суддзя Шабуня Вікторыя.

Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА №1.

Па справе праходзілі Дар'я Сяргееўна Мандзік, Раман Аркадзьевіч Забела і Ілля Уладзіміравіч Палонскі.

19 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»