Ілля Палонскі

Архітэктар

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 5 жніўня 1988

Дата затрымання: 14 лютага 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Ілля Уладзіміравіч Палонскі — архітэктар, якога затрымалі 14 лютага 2024 году падчас масавых затрыманняў і вобшукаў у архітэктарскай суполцы. Пазней стала вядома, што яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Утрымліваўся ў СІЗА № 1. 

Асуджаны да 3 гадоў "хатняй хіміі". Яго справа разглядалася 27 і 28 чэрвеня 2024 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзёй Вікторыяй Шабуняй.

19 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»