Дар'я Мандзік
Архітэктарка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 25 траўня 1993
Дата затрымання: 14 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Дар'я Сяргееўна Мандзік — архітэктарка, якую затрымалі 14 лютага 2024 году падчас масавых затрыманняў і вобшукаў у архітэктарскай суполцы. Пазней стала вядома, што яе абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Утрымлівалася ў СІЗА № 1.
Асуджаная да 3 гадоў "хатняй хіміі". Яе справа разглядалася 27 і 28 чэрвеня 2024 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзёй Вікторыяй Шабуняй.
19 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.