Таццяна Некрашэвіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 3 студзеня 1971
Дата затрымання: 10 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 29 траўня 2023
Суддзя: Жуковіч Алена
Групы: Журналісты
Справы: Пратэсты Мінск
Журналістка Таццяна Анатольеўна Некрашэвіч нарадзілася ў Баранавічах, але апошнія некалькі гадоў жыве ў Мінску. Раней працавала ў баранавіцкай газеце “Intex-press”, а таксама прадзюсаркай дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання СТВ. У сярэдзіне сакавіка жанчына разам з дачкой Марыей была затрымана сілавікамі.
Таццяну абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд над маці і дачкой адбыўся 29 траўня 2023 года ў судзе Савецкага раёна Мінска. Суддзя Алена Жуковіч прызнала абедзвюх вінаватымі і прысудзіла абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатнюю хімію").
Палітзняволеную вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Яна ўтрымлівалася ў Следчай турме № 8.
23 чэрвеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.