Марыя Некрашэвіч

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 11 верасня 2002

Дата затрымання: 10 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жуковіч Алена

Справы: Пратэсты Мінск

Марыя Некрашэвіч

Марыя Анатольеўна Некрашэвіч нарадзілася ў Баранавічах, але апошнія некалькі гадоў жыве ў Мінску. У сярэдзіне сакавіка дзяўчыну разам з маці Таццянай была затрымана сілавікамі. Спачатку яе асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Але якое рашэнне вынесла суддзя Юлія Блізнюк, пакуль невядома. 

Марыю абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над маці і дачкой адбыўся 29 траўня 2023 года ў судзе Савецкага раёна Мінска. Суддзя Алена Жуковіч прызнала абедзвюх вінаватымі і прысудзіла абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатнюю хімію").

Палітзняволеную вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

23 чэрвеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»