Станіслаў Дубоўскі

Палітвязень

Дата затрымання: 29 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 1

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Брэст

Больш за год таму Станіслаў Ігаравіч Дубоўскі пераехаў у Польшчу і працаваў там. Але напрыканцы снежня 2023 года вырашыў прыехаць у Беларусь, каб правесці святы з сям'ёй. Неўзабаве яго затрымалі.

У праўладным пакаяльным відэа Станіслаў расказваў , што «ўдзельнічаў у пратэстах і выходзіў на праезную частку. Падчас аповеду мужчыны бачна, што ў яго падрапаны твар, хаця на відэа, калі сілавікі заходзяць у яго дом, гэтага няма.

Вашчынчук Уладзіслаў Рамановіч, Анціпаў Вадзім Пятровіч, Дубоўскі Станіслаў Ігаравіч і Воран Мікалай Андрэевіч былі асуджаны ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста паводле ч. 2 арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). З 3 па 8 траўня 2024 года справу разглядаў суддзя Семянчук Аляксандр.

5 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Сянько Мікалай.

Асуджаны да пазбаўлення волі, тэрмінам на чатыры гады і шэсць месяцаў. Адбывае прысуд у ПК-1.

Па вяртанні з-за мяжы затрымалі берасцейца, які прыехаў у Беларусь на святы

Мужчына больш за год пражыў за мяжой, але вырашыў сустрэць Новы год дома. Цяпер ён затрыманы.

 
Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»