Сяргей Драздоўскі
дырэктар "Офісу па правах людзей з інваліднасцю"
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 лістапада 1973
Дата затрымання: 3 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса — Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры
Дата вызвалення: 31 ліпеня 2021
Сяргей Яўгеньевіч Драздоўскі – дырэктар "Офісу па правах людзей з інваліднасцю".
3 лютага стала вядома пра затрыманне прадстаўнікоў асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", дырэктара Сяргея Драздоўскага і юрыста Алега Граблеўскага.
"Офіс па правах людзей з інваліднасцю" на працягу 10 гадоў аказвае бязвыплатную прававую дапамогу, адвакатуе змены заканадаўства, праводзіць асветніцкія мерапрыемствы па змене стаўлення да людзей з інваліднасцю. Беларусь далучылася да Канвенцыі па правах інвалідаў, у тым ліку, дзякуючы велізарнай працы "Офіса па правах людзей з інваліднасцю".
Сяргею Драздоўскаму, як і Алегу Граблеўскаму, прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 209 Крымінальнага кодэкса – "махлярства". Сяргея, у якога першая група інваліднасці і ён перасоўваецца на інвалідным вазку, пасадзілі пад хатні арышт без права камунікацыі, а Алега змясцілі ў СІЗА №1 на Валадарскага.
31 ліпеня 2021 г. вызвалены з-пад хатняга арышту пад асабістае даручальніцтва.
Цяпер знаходзіцца ў Германіі.
"Так, гэта канстытуцыйна, але супраць інтарэсаў дзяржавы". Сяргей Драздоўскі — пра свой крымінальны пераслед і жыццё Офіса
"Фактычна яны былі затрыманыя за супрацоўніцтва з ААН". Што вядома пра справу "Офіса па правах людзей з інваліднасцю"?