Алег Граблеўскі
юрыст "Офісу па правах людзей з інваліднасцю"
Дата нараджэння: 15 жніўня 1976
Дата затрымання: 3 лютага 2021
Месца зняволення: СІЗА-1

Алег Валер'янавіч Граблеўскі - юрыст "Офісу па правах людзей з інваліднасцю".
3 лютага стала вядома пра затрыманне прадстаўнікоў асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", дырэктара Сяргея Драздоўскага і юрыста Алега Граблеўскага.
"Офіс па правах людзей з інваліднасцю" на працягу 10 гадоў аказвае бязвыплатную прававую дапамогу, адвакатуе змены заканадаўства, праводзіць асветніцкія мерапрыемствы па змене стаўлення да людзей з інваліднасцю. Беларусь далучылася да Канвенцыі па правах інвалідаў, у тым ліку, дзякуючы велізарнай працы "Офіса па правах людзей з інваліднасцю".
У цяперашні час Алег Граблеўскі з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе і змешчаны ў ІЧУ на 72 гадзіны.