Павел Юхневіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 12 лютага 1981

Дата затрымання: 19 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 14 кастрычніка 2024

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Справы: Валанцёры штаба Бабарыкі, Справа чата "Атолино"

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Марлен Шонбэргер, дэпутатка нямецкага Бундэстагу

Павел Аляксандравіч Юхневіч быў затрыманы 19 сакавіка 2021 года супрацоўнікамі ДАІ на трасе каля Мінска. У машыне яны знайшлі "пратэсныя ўлёткі, газеты" і г. д. Паводле паведамлення СК, у Юхневіча былі вынятыя "тысячы асобнікаў газет пратэснага характару, стыкераў з незарэгістраванай сімволікай і ўлётак".

Мужчына на момант затрымання працаваў на прыватным прадпрыемстве па стварэнні рэкламы, у мінулым — відэаінжынер на тэлебачанні, у 2020 годзе ўваходзіў у штаб кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, а таксама неаднаразова ўдзельнічаў у так званых нядзельных маршах у Мінску. У ведамстве яго адразу пасля затрымання называлі адміністратарам тэлеграм-канала "Атоліна".

Паўла абвінавацілі ў вырабе і распаўсюдзе "пратэсных улётак, стыкераў, газет", а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах у жніўні-верасні 2020 года і кваліфікавалі дзеянні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 

Быў асуджаны да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму.

У красавіку 2022 года быў этапаваны з СІЗА-1 у магілёўскую ПК № 15.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вось што распавядаў былы палітзняволены Канстанцін Шульга пра свайго сукамерніка — Паўла Юхневіча:

"З намі ў СІЗА быў яшчэ адзін чалавек — Павел, раней ён працаваў мантажорам на дзяржаўным тэлебачанні СТБ, яго асудзілі на 4 гады калоніі. Ён вельмі разумны і адукаваны. Павел выклікаў у мяне захапленне. Ён расказаў, што калі ён быў у зале суда, то да яго падышлі двое ахоўнікаў і пачалі задаваць пытанні: "У цябе такая нармальная праца была! Навошта ты сюды палез?" На гэта Павел адказаў, што адчувае сябе ў клетцы нашмат больш вольным, чым яны".

Па падліках, выйшаў на волю 14 кастрычніка 2024 г. 

Па 4 гады калоніі — агучылі прысуд дырэктару друкарні і адміністратару тг-канала "Атоліна"

Сёння ў Мінгарсудзе агучылі прысуды палітзняволенаму дырэктару прыватнай друкарні Арцёму Федасенку і адміністратару telegram-канала "Атоліна" Паўлу Юхневічу. Суд цягнуўся у закрытым рэжыме тыдзень. Іх абвінавачвацілі ў вырабе і распаўсюдзе "пратэсных улётак, стыкераў, газет", а таксама ва ўдзеле ў нядзельных Маршах у жніўні-верасні 2020 года і кваліфікавалі іх дзеянні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Мужчын судзілі за друк і распаўсюд БЧБ-стыкераў да Дня волі, газет "Гродненское время", "Честная газета", "Народная воля". Суддзя Валянціна Зянькевіч прызнала Федасенку і Юхневіча вінаватымі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзіла на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожнага. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтай справе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»