Паліна Савіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 студзеня 1994
Дата затрымання: 30 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емяльянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Паліну Міхайлаўну Савіч затрымалі 30 сакавіка разам з бацькам Міхаілам. Вядома, што праз некалькі дзён затрымалі і маці дзяўчыны Ірыну.
Цяпер усю сям'ю ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.
Паліну і ейных бацькоў абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
1 чэрвеня 2023 г. у судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вольга Емяльянчанка асудзіла Паліну на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Палітзняволеную вызвалілі з-пад варты ў зале суда.