Міхаіл Савіч
Дата нараджэння: 4 сакавіка 1965
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емяльянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
2 чэрвеня 2023 года ў судзе Савецкага раёна горада Мінска абвясцілі прысуд Савіч Міхаілу Анатольевічу і Савіч Паліне Міхайлаўне.
Справа на падставе ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разглядала суддзя Вольга Емяльянчанка.
5 чэрвеня 2023 года ў гэтым жа судзе разгледзелі справу Савіч Ірыны Міхайлаўны.
30 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.