Ірына Савіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 6 лютага 1967
Дата затрымання: 1 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жуковіч Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Ірыну Міхайлаўну Савіч затрымалі напачатку красавіка 2023 г. Вядома, што за некалькі дзён да гэтага затрымалі ейных мужа Міхаіла і дачку Паліну. Цяпер усю сям'ю ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.
Паліну і ейных бацькоў абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеная была асуджаная на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатнюю хімію"). Падрабязнасці справы невядомыя.