Мікіта Траццякевіч
Дата нараджэння: 10 жніўня 1989
Дата затрымання: 15 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Волк Аляксандр
Пракурор: Рабаў Уладзімір
Месца зняволення: ПК № 3

Мікіта Андрэевіч Траццякевіч — байкер з Мінска. Яго абвінавацілі у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса.
Інцыдэнт адбыўся 19 верасня 2020 г. каля ГЦ “Еўропа”, калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. Мікіту затрымалі напрыканцы кастрычніка ў межах распачатай паводле гэтага інцыдэнту крымінальнай справы. Таксама былі затрыманыя яшчэ два чалавекі — Мікіта Афанасьеў і Андрэй Іванюшын.
26 лютага 2021 г. у судзе Савецкага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд байкерам. Мікіта Траццякевіч атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вядома, што ў траўні 2022 г. Мікіту змяшчалі ў калоніі ў ШІЗА.
![]()
Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх — у калонію агульнага рэжыму
![]()
Справа сталічных байкераў: што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі?
![]()
Байкеры адбілі ў ціхароў свайго — цяпер ім пагражае зняволенне
![]()
У Мінску за патасоўку з міліцыянерамі судзяць байкераў, а ў залу суда пусцілі толькі родных і СМІ