Андрэй Іванюшын
прадпрымальнік, байкер
Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1972
Дата затрымання: 1 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Волк Аляксандр
Пракурор: Рабаў Уладзімір
Месца зняволення: ПК № 17

Андрэй Віктаравіч Іванюшын — байкер з Мінска. Яго абвінавацілі у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса.
Інцыдэнт адбыўся 19 верасня 2020 г. каля ГЦ “Еўропа”, калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. 1 лютага 2021 г. у межах распачатай паводле гэтага інцыдэнту крымінальнай справы Андрэй Іванюшын быў узяты пад варту. Раней былі затрыманыя яшчэ два чалавекі — Мікіта Траццякевіч і Мікіта Афанасьеў.
26 лютага 2021 г. у судзе Савецкага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд байкерам. Андрэй Іванюшын атрымаў два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
![]()
Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх — у калонію агульнага рэжыму
![]()
Справа сталічных байкераў: што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі?
![]()
Байкеры адбілі ў ціхароў свайго — цяпер ім пагражае зняволенне
![]()
У Мінску за патасоўку з міліцыянерамі судзяць байкераў, а ў залу суда пусцілі толькі родных і СМІ