Мікіта Афанасьеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 лістапада 1998
Дата затрымання: 15 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 6 снежня 2023
Суддзя: Волк Аляксандр
Пракурор: Рабаў Уладзімір
Справы: Пратэсты Мінск
Мікіта Паўлавіч Афанасьеў — байкер з Мінска. Яго абвінавацілі у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса.
Інцыдэнт адбыўся 19 верасня 2020 г. каля ГЦ “Еўропа”, калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. Мікіту затрымалі напрыканцы кастрычніка ў межах распачатай паводле гэтага інцыдэнту крымінальнай справы. Таксама былі затрыманыя яшчэ два чалавекі — Мікіта Траццякевіч і Андрэй Іванюшын.
26 лютага 2021 г. у судзе Савецкага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд байкерам. Мікіта Афанасьеў атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адбываў тэрмін у ПК-2.
Вызвалены 6 снежня 2023 г.
Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх — у калонію агульнага рэжыму
Справа сталічных байкераў: што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі?
Байкеры адбілі ў ціхароў свайго — цяпер ім пагражае зняволенне
У Мінску за патасоўку з міліцыянерамі судзяць байкераў, а ў залу суда пусцілі толькі родных і СМІ