Міхаіл Васількоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 верасня 1988
Дата затрымання: 31 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Машкетаў Юрый, Баранава Вікторыя
Справы: Пратэсты Мінск
Міхаіл Яўгенавіч Васількоў быў затрыманы 31 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), разам з жонкай Крысцінай.
Міхаілу прад'яўлена абвінавачванне, яго змясцілі ў СІЗА.
7 красавіка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска быў вынесены прысуд: суддзя Юрый Машкетаў прызнаў Міхаіла вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Хлопца вызвалілі ў зале суда.
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 25 кастрычніка 2024 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Баранава.