Крысціна Васількова

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 сакавіка 1994

Дата затрымання: 31 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Жуковіч Алена

Справы: Пратэсты Мінск

Крысціна Аркадзеўна Васількова была затрымана 31 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), разам з мужам Міхаілам.

Крысціне прад'яўлена абвінавачванне, яе змясцілі ў СІЗА.

7 красавіка 2022 года ў судзе Савецкага раёна Мінска быў вынесены прысуд: суддзя Алена Жуковіч прызнала Крысціну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прызначыла ёй тры гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ («хіміі»). Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»