Міхаіл Шабалюк
асуджаны да трох гадоў калоніі
Дата нараджэння: 21 сакавіка
Дата затрымання: 21 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 363 Крымінальнага кодэксу – Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Месца зняволення: СІЗА-7
Міхаіл Шабалюк – жыхар Брэста, асуджаны да трох гадоў калоніі па абвінавачванні паводле артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі 9 жніўня 2020 года ў горадзе.
Згодна з абвінавачваннем, ён разам з іншым палітвязнем Аляксандрам Бабічам і іншымі людзьмі "з адзіным злачынным намерам" спрабаваў нанесці ўдары сілавіку Русілаву. Бабіч сцярджае, што толькі адзін раз замахнуўся нагой, пры гэтым ніякага адзінага злачыннага намеру ў яго дзеяннях не было.
23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Шабалюка Міхаіла - на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган.
Міхаіл знаходзіцца ў брэсцкім СІЗА-7.
![]()
Двух берасцейцаў асудзілі на тры з паловай і тры гады калоніі за супраціў міліцыі