Аляксандр Бабіч
прадпрымальнік
Дата нараджэння: 25 лістапада 1988
Дата затрымання: 21 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген
Месца зняволення: ПК № 3

Аляксандр Уладзіміравіч Бабіч — жыхар Брэста. Пасля школы вывучыўся на краўца верхняга адзення. Пайшоў збой у швейнай вытворчасці, не стала пастаянных заробкаў — і ён перавучыўся на слесара газавага абсталявання, дзе прапрацаваў пяць гадоў. За два месяцы да арышту Аляксандр адкрыў краму, якая займаецца ўпакоўкаю. Зараз там працуе яго маці.
Аляксандр асуджаны на тры з паловай гады калоніі па абвінавачванні паводле артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі 9 жніўня 2020 года ў горадзе. А менавіта за тое, што нібыта нагою двойчы ўдарыў амапаўца.
Згодна з матэрыяламі, гэтымі дзеяннямі мужчына нанёс сілавіку Русілаву “фізічны боль і маральныя пакуты”.
23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Шабалюка Міхаіла — на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган.
Аляксандр знаходзіўся ў брэсцкім СІЗА-7. Маці палітвязня казала, што з яе сына там маральна здзекаваліся: “На праверках яму трэба два разы на дзень выкрыкваць: "Я экстрэміст, які аказаў супраціў міліцыянтам". Калі заходзіць да начальніка СІЗА ў кабінет, таксама мусіць паўтараць гэтыя словы”. Таксама на яго ўвесь час надзявалі кайданкі.
Пасля Аляксандр быў пераведзены адбываць пакаранне ў ПК №3.
![]()
Двух берасцейцаў асудзілі на тры з паловай і тры гады калоніі за супраціў міліцыі
![]()
«Трэба два разы на дзень выкрыкваць «Я экстрэміст». Берасцейка распавяла, як у СІЗА здзекуюцца з ейнага сына