Міхаіл Феранец
грамадзянін Украіны
Дата нараджэння: 9 лістапада 1988
Дата затрымання: 16 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Міхаіл Сяргеевіч Феранец - грамадзянін Украіны, быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі 16 верасня. Яго падазраюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).
У дачыненні да Міхаіла была вынесена пастанова аб высылцы ў прымусовым парадку з Беларусі, а таксама аб затрыманні на тэрмін, неабходны для выканання высылкі. Першага кастрычніка рашэнне аб высылцы прыпынена.
У дачыненні да Міхаіла ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску з таго моманту праводзіцца праверка. З моманту затрымання ён утрымліваецца ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама.