Марына Ляхновіч

Дата затрымання: 13 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ерафееў Яўген

Марына Юр'еўна Ляхновіч – адна з пяці затрыманых у Жлобіне падчас міліцэйскай аблавы, якая адбылася 13 снежня 2022 года. Тады былі затрыманыя сілавікамі знаёмыя паміж сабой Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Настасся Татарынава і Кірыл Камароў. Усіх іх змясцілі пад варту.

У судзе Жлобінскага раёна 23 сакавіка 2023 года вынеслі прысуд. Як паведаміла "Гомельская Вясна", суддзя прызначыў Марыне паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”). Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.

Марыну Ляхновіч са Жлобіна асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

У судзе Жлобінскага раёна 23 сакавіка 2023 года вынеслі прысуд Марыне Ляхновіч паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»