Вадзім Кір’янаў

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 20 лістапада 2003

Дата затрымання: 13 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Справы: Пратэсты Жлобін

Вадзім Мікалаевіч Кір’янаў – адзін з пяці затрыманых у Жлобіне падчас міліцэйскай аблавы, якая адбылася 13 снежня 2022 года. Яго змясцілі пад варту.

Вадзіма Кір’янава асудзілі 21 сакавіка 2023 года. Вынікі гэтага суда пакуль невядомы.

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Жлобіне дагэтуль не спыняюцца судовыя працэсы за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года

У Жлобінскім раённым судзе працягваецца судовы канвеер па крымінальных справах, узбуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбываліся 9 і 10 жніўня 2020 года. 6 сакавіка судзілі Таццяну Дземчанку за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»