Таццяна Дземчанка
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 24 ліпеня 1991
Дата затрымання: 13 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ерафееў Яўген
Справы: Пратэсты Жлобін
Таццяна Юр'еўна Дземчанка – адна з пяці затрыманых у Жлобіне падчас міліцэйскай аблавы, якая адбылася 13 снежня 2022 года. Тады былі затрыманыя сілавікамі знаёмыя паміж сабой Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Настасся Татарынава і Кірыл Камароў. Усіх іх змясцілі пад варту. Таццяну асудзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
У Жлобінскім раённым судзе 6 сакавіка 2023 года суддзя прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год. Дземчанку вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.
24 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Жлобіне дагэтуль не спыняюцца судовыя працэсы за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года