Юрый Сянькоў
былы чыноўнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 чэрвеня 1984
Дата затрымання: 30 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 24 красавіка 2024
Суддзя: Шоцік Таццяна
Пракурор: Даўгала Юлія
Групы: Дзяржслужачыя
Справы: Пратэсты Мінск
Юрый Уладзіміравіч Сянькоў — былы начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Ягоны брат таксама палітвязень.
Юрыя затрымалі 30 красавіка 2021. Яго пяць разоў асудзілі па адміністрацыйных справах, у выніку чаго ён атрымаў 50 сутак арышту. Затым яго перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе.
Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па артыкуле 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за ўдзел у акцыях пратэсту 16 і 23 жніўня 2020 года, і па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта) — за рэпост у тэлеграме. 25 жніўня 2021 суддзя Таццяна Шоцік прысудзіла Юрыю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў СІЗА-1, на пачатку лютага 2022 стала вядома аб пераводзе Юрыя ў ПК № 1.
Выйшаў на волю ў красавіку 2024 г.
Мінскі чыноўнік атрымаў тры гады калоніі за ўдзел у самых масавых жнівеньскіх акцыях і за абразу Лукашэнкі