Аляксей Сянькоў
падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 верасня 1978
Дата затрымання: 5 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 12 красавіка 2023
Суддзя: Бугук Наталля
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Сілавікі
Аляксей Уладзіміравіч Сянькоў — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 года да 2021 года ён працаваў на розных пасадах у Следчым камітэце. Меў медалі за бездакорную службу. 5 ліпеня 2021 года яго затрымаў ГУБАЗіК на працоўным месцы падчас нарады з высокапастаўленымі асобамі СК.
Аляксея звольнілі па згодзе бакоў. Аляксей Уладзіміравіч мае ордэны і медалі, а таксама граматы за бездакорную службу. Ягоны брат таксама палітзняволены.
5 кастрычніка 2021 года Аляксея асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у тым, што 16 і 23 жніўня 2020 года ён "узяў удзел у маршах — групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой парушэнне работы транспарта". Таксама ён "пляскаў у далоні, выкрыкваў лозунгі". Дзеянні адбываліся на праспектах Машэрава і Пераможцаў, плошчы Незалежнасці.
7 студзеня 2022 г. Аляксея этапавалі з СІЗА-2 у ПК № 3 (Віцьба).
У 2022 г. Лукашэнка пазбавіў Аляксея Сянькова звання.
12 красавіка 2023 г. Аляксей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Пасля вызвалення Сянькова зноў затрымалі ў канцы ліпеня 2023 г. Прапагандысты сцвярджаюць, што Аляксей нібыта "паспрабаваў уцягнуць у вырашэнне пытання за хабар сваіх былых калег. Пры гэтым заведама супрацьпраўныя дзеянні ён здзяйсняў у інтарэсах грамадзяніна Украіны, які адбывае пакаранне".
30 кастрычніка 2023 г. агучылі вырак па новай крымінальнай справе — 3 гады строгага рэжыму з канфіскацыяй і штрафам 400 базавых.
Былога следчага асудзілі на два гады калоніі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях