Яўген Кладаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 лістапада 1982
Дата затрымання: 30 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хвалько Сафія, Сянько Мікалай
Заява аб прызнанні палітвязнем
Яўген Сямёнавіч Кладаў, рабочы з Баранавічаў. Быў асуджаны ў судзе Баранавіцкага раёна па ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разгледзела суддзя Сафія Хвалько.
Спачатку Яўгена затрымалі 30 жніўня 2023 года па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.11 КаАП (выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), пасля завялі крымінальную справу.
Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 24 лістапада 2023 года прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
1 сакавіка 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Вядома, што Яўгена не вызвалілі пасля адбыцця першага тэрміну, а абвесцілі "тэрарыстам" і будуць зноў судзіць. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле новых артыкулаў — "масавыя беспарадкі" (арт. 293 КК), "распальванне варожасці або варажнечы" (арт. 130 КК), "заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (арт. 361 КК).
Яўгена будуць судзіць паводле некалькіх артыкулаў КК:
- 361-1 ч. 3 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім)
- 130 ч. 1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы)
- 361 ч. 3 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь)
- 293 ч. 1 (арганізацыя масавых беспарадкаў)
- 369 (абраза прадстаўніка ўлады)
- 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі)
Закрытае пасяджэнне па справе Яўгена адбылося 2 і 30 верасня, 1 кастрычніка 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе. Разглядаць справу быў прызначаны Мікалай Сянько.
13 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай сакргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.
Палітвязня, якога раней асудзілі за лайк, зноўку судзяць — цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі
Жыхар Баранавіч паставіў адзнаку "клас" у "Аднакласніках" і абразіў Лукашэнку