Яўген Ярмак

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 20 ліпеня 1993

Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 30 кастрычніка 2024

Суддзя: Кацэр Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Яўген Віктаравіч Ярмак быў затрыманы 16 чэрвеня 2022 года, спачатку яго асудзілі па адміністрацыйнай справе, затым узялі пад варту па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Разам з Яўгенам затрымалі ягоную жонку Анжаліку.

Яго змясцілі ў СІЗА-1.

24 кастрычніка 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска быў вынесены прысуд. Палітзняволенага прызналі вінаватым, яму прызначылі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў. Ягоная жонка атрымала такое самае пакаранне. Першапачаткова яму таксама інкрымінавалі арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі), аднак праз тэрмін даўніны яго знялі.

Палітзняволеных мужа і жонку асудзілі да "хатняй хіміі" паводле "народнага" артыкула

Суддзя Сяргей Кацар прызнаў іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Першапачаткова ім таксама інкрымінавалі арт. 368 Крымінальнага кодэкса, аднак праз тэрмін даўніны яго знялі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»