Анжаліка Ярмак

Былая палітзняволеная

Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 30 кастрычніка 2024

Суддзя: Кацэр Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Анжаліка Сяргееўна Ярмак была затрымана ў Мінску. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што яна "хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў Instagram". На "пакаяльным відэа" дзяўчына "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і "перакрыцці дарог". Супраць Анжалікі распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

24 кастрычніка 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Анжаліцы і ейнаму мужу. Абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 368 з дзяўчыны было знятае, бо скончыўся тэрмін даўніны. Палітзняволеную прызналі вінаватай і прызначылі ёй абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў. Яўген Ярмак атрымаў такое самае пакаранне.

Палітзняволеных мужа і жонку асудзілі да "хатняй хіміі" паводле "народнага" артыкула

Суддзя Сяргей Кацар прызнаў іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Першапачаткова ім таксама інкрымінавалі арт. 368 Крымінальнага кодэкса, аднак праз тэрмін даўніны яго знялі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»