Яраслаў Вердыш

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 верасня 1991

Дата затрымання: 17 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 лютага 2024

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: IT-спецыялісты, Дзяржслужачыя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Яраслаў Анатольевіч Вердыш — былы супрацоўнік пракуратуры, галоўны спецыяліст аддзела інфармацыйнай бяспекі. У пачатку 2021 года звольніўся, перад затрыманнем з'яўляўся супрацоўнікам EPAM.

Палітвязень быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). З 1 па 9 лістапада 2023 года справу разгледзела суддзя Святлана Чарапанава. Прысуд — 5 год у калоніі ўзмоцненага рэжыма

На 2 лютага 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Яраслава ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Рыбакоў пакінуў прысуд без зменаў.

Утрымліваўся ў турме № 4. Адбывае пакаранне ў ПК № 15

23 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»