Ян Аляксейчыкаў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 16 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 студзеня 2023
Суддзя: Застаўнецкая Тамара
Ян Аляксейчыкаў асуджаны на 1 год калоніі паводле арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўнай сімволікі).
Аляксейчыкава і Сяргея Алейнікава прызналі вінаватымі ў тым, што ўначы з 16 на 17 студзеня 2022 года ў аграгарадку Пакалюбічы Гомельскага раёна яны забраліся на дахі адміністрацыйных будынкаў, сарвалі дзяржаўныя сцягі з мясцовых Дома культуры і сельскага выканкама, а затым кінулі іх на зямлю. У гэты час яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Бок дзяржабвінавачання быў упэўнены, што мужчыны дзейнічалі ў групе асобаў паводле папярэдняй змовы і хацелі "выказаць грэблівыя адносіны да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь".
Утрымліваўся ў СІЗА-3.
Па падліках праваабаронцаў, на сярэдзіну траўня 2023 г. палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
У Гомелі мужчын асудзілі да года калоніі кожнага: яны знялі дзяржаўныя сцягі з будынкаў