Сяргей Алейнікаў

Дата затрымання: 16 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 1 лістапада 2022

Суддзя: Застаўнецкая Тамара

Сяргей Алейнікаў асуджаны на 1 год калоніі паводле арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўнай сімволікі).

Яна Аляксейчыкава і Сяргея Алейнікава прызналі вінаватымі ў тым, што ўначы з 16 на 17 студзеня 2022 года ў аграгарадку Пакалюбічы Гомельскага раёна яны забраліся на дахі адміністрацыйных будынкаў, сарвалі дзяржаўныя сцягі з мясцовых Дома культуры і сельскага выканкама, а затым кінулі іх на зямлю. У гэты час яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Бок дзяржабвінавачання быў упэўнены, што мужчыны дзейнічалі ў групе асобаў паводле папярэдняй змовы і хацелі "выказаць грэблівыя адносіны да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь".

Утрымліваўся ў СІЗА-3.

У лістападзе 2022 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У Гомелі мужчын асудзілі да года калоніі кожнага: яны знялі дзяржаўныя сцягі з будынкаў

15 красавіка 2022 года ў судзе Гомельскага раёна да года пазбаўлення волі кожнага асудзілі 26-гадовых Сяргея Алейнікава і Яна Аляксейчыкава. Суддзя Тамара Застаўнецкая прызнала іх вінаватымі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»