Іван Марозаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 ліпеня 1983
Дата затрымання: 9 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 красавіка 2024
Суддзя: Трусевіч Максім
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Іван Уладзіміравіч Марозаў — адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ. Пра яго затрыманне стала вядома 9 студзеня 2023 г. Тады паведамлялася, што мужчыну ставяць у віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама відавочна жартаўлівы каментар пра тое, што ён атакаваў бы хаймарсамі спецназ, каб яны стаялі ў яго гаражы.
Праз два тыдні затрымалі і ягоную партнёрку Ганну Кавалёву. Цяпер іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Працэс над палітзняволенымі адбыўся 28 красавіка 2023 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў іх вінаватымі і прызначыў ім па паўтара года зняволення.
Да разгляду апеляцыйнай скаргі быў пераведзены ў магілёўскую Турму № 4.
11 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбываў пакаранне ў ПК № 17.
17 красавіка 2024 выйшаў на волю.