Ганна Кавалёва
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 17 кастрычніка 1983
Дата затрымання: 17 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 красавіка 2024
Суддзя: Трусевіч Максім
Справы: Пратэсты Мінск
Ганна Уладзіміраўна Кавалёва была затрыманая 17 студзеня 2023 года, ёй прад'явілі абвінавачванне за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Яе партнёр Іван Марозаў быў затрыманы на два тыдні раней.
Працэс над палітзняволенымі адбыўся 28 красавіка 2023 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў іх вінаватымі і прызначыў ім па паўтара года зняволення.
Была этапавана з СІЗА-1 у ПК № 4 для адбыцця пакарання.
15 красавіка 2024 г. вызвалена.
Палітвязням Івану Марозаву і Ганне Кавалёвай прысудзілі па паўтара года калоніі