Іван Андрушойць

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 траўня 1986

Дата затрымання: 5 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
  • арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
  • арт. 350 Крымінальнага кодэкса — Знішчэнне, блакаванне ці мадыфікацыя камп’ютарнай інфармацыі
  • арт. 354 Крымінальнага кодэкса — Распрацоўка, выкарыстанне, распаўсюд або збыт шкоднасных камп’ютарных праграм
  • ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 9 лютага 2023

Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Макс Лакс, дэпутат нямецкага Бундэстагу ад Альянсу 90/Зялёных

Іван Аляксандравіч Андрушойць быў затрыманы 5 лістапада 2020, дома ў яго правялі вобшук, вынялі тэхніку і дакументы.

Яму прад'яўлена абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 349 КК (доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове).

Другі артыкул нібыта за ўзлом камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Па гэтай жа справе праходзяць палітвязні Кім Самусенка і Павел Дрозд. 

Утрымліваўся ў СІЗА-1.

24 лістапада 2021 распачаўся закрыты працэс над Іванам. Яму інкрымінавалася шэсць артыкулаў КК: ч. 1 арт. 350 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных камп'ютарных праграм), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах), ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Суддзя Жанна Хвайніцкая пастанавіла разглядаць справу ў закрытым рэжыме, бо "ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу".

У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 агучылі прысуды чатыром палітвязням па "справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама". Братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму адпаведна, Паўла Дразда і Івана Андрушойця — да трох з паловай гадоў калоніі кожнага.

26 красавіка 2022 г. Мінгарсуд разгледзеў апеляцыйную скаргу: Паўлу Дразду і Івану Андушойцю зменшылі прысуд на паўгода — да трох гадоў зняволення.

У сярэдзіне траўня 2022 г. Івана этапавалі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4, а пасля — у бабруйскую калонію № 2. Вядома, што на пачатку снежня Івана змясцілі ў ПКТ да канца тэрміну.

Цалкам адбыўшы тэрмін, палітзняволены выйшаў на волю 9 лютага 2023 г.

Іван пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы.

"Улады баяліся, што праўда пра зверствы сілавікоў выйдзе вонкі"

Пра пратэсты і надзеі, звязаныя з 2020-м годам, затрыманне ГУБАЗіКам, жаніцьбу за кратамі, выпрабаванні ШІЗА і ПКТ, а таксама пра ўцёкі з Беларусі экс-палітвязень распавядае ў інтэрв’ю "Новаму Часу".

Ад 3,5 да 6,5 гадоў калоніі — прысуды чатыром палітвязням па "справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама"

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да камп'ютарных сістэм КУП "ЦІТ Мінгарвыканкама" і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю.

Суд па "справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама" зрабілі закрытым

У судзе Заводскага раёна Мінска 24 лістапада 2021 пачаўся судовы разгляд "справы ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама".

«Гэта гонар: вось палітычны зняволены, і вось я выходжу за яго замуж проста тут»

Палітычны вязень Іван Андрушойць і Сафія Лашкевіч пабраліся шлюбам у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. 33-гадовага Івана вінавацяць паводле артыкулаў 342 і 349 Крымінальнага кодэксу аб парушэнні грамадскага парадку і доступу да камп’ютарнай інфармацыі Менскага гарвыканкаму.

«Я гатовая да гадоў»: 23-гадовая Соф’я чакае вяртання свайго хлопца-палітвязня

Калі сем чалавек у цывільным прыйшлі затрымліваць Івана Андрушойця, ягоная дзяўчына Соф’я была побач. Іх паклалі тварамі да падлогі, сказалі: «Вы дабегаліся», – і вывелі Івана ў наручніках у невядомым кірунку.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»