Дар'я Лосік
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 30 лістапада 1991
Дата затрымання: 18 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 красавіка 2023
Дата вызвалення: 3 ліпеня 2024
Суддзя: Грыгаровіч Мікалай
Пракурор: Пакала Кацярына
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Робін Вагенер; раней — Мануэль Сарацын
Дар'я Аляксандраўна Лосік — жонка палітзняволенага блогера Ігара Лосіка. У сям’і расце маленькая дачка Паўліна.
Была затрымана 18 кастрычніка 2022 года, пасля ператрусу ў кватэры.
Супраць Дар'і распачалі крымінальную справу за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), а менавіта за каментар у красавіку 2022 года "Белсату", прызнанаму ўладамі экстрэмісцкім фармаваннем.
На пачатку снежня 2022 г. пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала справу палітзняволенай у суд. Паводле матэрыялаў справы, Дар'я дала інтэрв'ю "экстрэмісцкаму фармаванню" "Белсат", "у якім пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня. Яна дала асабістую негатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і правасуддзя. Пры гэтым паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных узяць з яе прыклад".
Справу палітзняволенай пачалі разглядаць 18 студзеня 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе. На першым судовым пасяджэнні пракурорка Кацярына Пакала запрасіла для Дар'і два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму — менавіта столькі і прызначыў 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч. На судзе Лосік цалкам прызнала віну.
У сярэдзіне лютага 2023 г. Дар'ю перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.
Вярхоўны суд 21 сакавіка 2023 г. разгледзеў апеляцыйную скаргу і пакінуў яе без задавальнення. Неўзабаве палітзняволеную этапавалі ў гомельскую ПК № 4.
Выйшла на волю 3 ліпеня 2024 г.
"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё
Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.
Палітзняволеную Дар'ю Лосік асудзілі да двух гадоў калоніі
Палітзняволенай Дар'і Лосік запрасілі 2 гады калоніі
"Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам". Як праходзіў суд?
Яны змагаліся за свабоду сваіх мужоў і самі апынуліся за кратамі: гісторыі Вольгі Анішчук і Дар'і Лосік