Генадзь Борыс

Палітвязень

Дата затрымання: 9 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 лютага 2023

Суддзя: Паўлоўская Іна

Пракурор: Лышык

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43

Генадзя Мікалаевіча Борыса затрымалі ўзброеныя амапаўцы 9 жніўня 2022 года ў Баранавічах на вуліцы Паркавай. Ён 55-гадовы ветэран вайны ў Афганістане.

10 жніўня яму прысудзілі  800 рублёў штрафу за за лайк пад інфармацыяй з экстрэмісцкага сайту (арт. 19.11 КаАП – «Выраб, распаўсюд і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»). 

Борыса абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Генадзь да суда знаходзіўся ў СІЗА.

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 16 снежня 2022 года вынесены прысуд. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская, абвінаваўца – Лышык.

Адвінавачанне запрасіла для Генадзя Борыса абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў.

Суд паменшыў гэты тэрмін на паўгода і прысудзіў тры гады “хіміі”. Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

З 14 лютага 2023 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 43.

За абразу Лукашэнкі і дзяржсімвалаў "афганца" з Баранавіч асудзілі на тры гады "хіміі"

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 16 снежня вынесены прысуд Генадзю Борысу, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370).

 

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»