Дзмітрый Пузікаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 верасня 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Зарычнюк Вольга

Дзмітрый Валер'евіч Пузікаў быў асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Магілёва паводле арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). 28 сакавіка 2024 года справу разглядала суддзя Зарычнюк Вольга.

6 чэрвеня 2024 года разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Ірына Ланчава

Месца адбыцця пакарання ўдакладняецца.

14 чэрвеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Магілёўца асудзілі на 6 месяцаў калоніі за сарваны дзяржаўны сцяг. Апеляцыйную скаргу не задаволілі

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 28 сакавіка 2024 года асудзілі Дзмітрыя Пузікава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Дзмітрыю шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Апеляцыйную скаргу Дзмітрыя не задаволілі, прысуд пакінулі без зменаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»